КРУЛЕЎШЧЫНА ДА 1939 ГОДА
Крулеўшчына - найбольшае сельскае паселішча ў Віцебскай вобласьці. Яна ўзьнікла ў 1903-04 гадах пры пабудове Балагое-Сядлецкай чыгункі як станцыя з назовам Сяславіна. У 1919 годзе станцыі быў прысвоены назоў "Круляўшчызна" - ад назвы засценка, які размяшчаўся на адлегласці трох кіламетраў ад самой станцыі. За 1920-я гады побач са станцыяй вырасла мястэчка з насельніцтвам больш за паўтысячы чалавек.
КРУЛЕЎШЧЫНА ПАСЬЛЯ 1939 ГОДА
Усё было мірна ў Крулеўшчыне. Жылі людзі, працавалі крамы ды іншыя ўстановы, хадзілі цягнікі, сяляне навакольных вёсак апрацоўвалі зямлю. Ды 17 верасьня 1939 года іх жыцьцё кардынальна зьмянілася. Савецкая ўлада прынесла шмат гора на гэтую зямлю. А менш чым праз два гады прыйшла яшчэ больш страшная ўлада - нямецкая. Тым не менш, Крулеўшчына здолела адрадзіцца і стаць паселішчам з насельніцтвам каля трох тысяч чалавек.
КАСТУСЬ АКУЛА
Недалёка ад Крулеўшчыны, у вёсцы Верацеі, 16 лістапада 1925 года прыйшоў на сьвет Аляксандр Качан, якому давялося стаць вядомым эміграцыйным пісьменьнікам, вядомым пад імем Кастусь Акула. Шкада толькі, не падабаюцца Лу яго кнігі, у адной з якіх ён піша пра цяжкі лёс жыхароў сваёй вёскі Верацеі і мястэчка Крулеўшчына. Таму і не вывучаюць іх у школах, не знойдзеш іх у кнігарнях і бібліятэках.
НА ГАЛОЎНУЮ

Наш краі на сайце RADZIMA.ORG
Самая вялікая калекцыя здымкаў з Докшыцкага раёна, а таксама інфармацыя пра мінулае нашага краю.
Докшыччына ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Артыкул беларускага навукоўца Вячаслава Насевіча з кнігі "Памяць. Докшыцкі раён"
Докшыччына ў складзе Расійскай імперыі.
Артыкул беларускага навукоўца Вячаслава Насевіча з кнігі "Памяць. Докшыцкі раён"
Варганская гара
Аповед аб Варганскай гары - самым таямнічым узвышшы Докшыцкага раёна. З даўніх часоў размясцілася тут старажтнае гарадзішча, а само ўзвышша добра бачна з адлегласці дзесяці кіламетраў!
Чорная Лужа
З выгляду гэта звычайны курганны могільнік. Але ў суседніх вёсках расказваюць пра яго шмат цікавых рэчаў.
Гісторыя вёскі Варганы.
Аповед аб гістарычным мінулым вёскі Варганы.
Фотагалерэя савецкай сымболікі і атрыбутыкі на Докшыччыне
Ужо прайшло шмат часу з таго, як рухнула савецкая імперыя. Аднак яе сымболіку і атрыбутыку да сённяшняга часу можна ўбачыць на вуліцах нашых вёсак і гарадоў.


Hosted by uCoz