Варганская гара

ВАРГАНСКАЯ ГАРА

Шмат тысячаў гадоў таму на землі Беларусі прыйшло апошяе зледзяненне. Тады ледавік не дайшоў нават да паўднёвых межаў Беларусі, а яго край дапоўз не дапоўз нават да месца, дзе стаяць сёння Докшыцы. Паміж Глыбокім і Докшыцамі ён і спыніўся. Як памяць аб сабе ён пакінуў ланцуг высачэзных узгоркаў на водападзеле басейнаў Нёмана і Віліі, а таксама вялізнае і маляўнічае возера Сэрвач. Самым вялікім пагоркам з тых, што пакінуў пасля сябе ледавік, аказалася Варганская гара, якая добра відаць нават з адлегласці 10 кіламетраў. Такое стратэгічна выгаднае ўзвышша не магло не спадабацца нашым продкам, якія заснавалі тут напачатку ўмацаванае гарадзішча, потым селішча. Па некаторых звестках, на Варганскай гары ёсць нейкі таямнічы камень. Хутчэй за ўсё, некалі там было капішча (язычніцкае свяцілішча). Назву “Варганы” многія звязваюць са словам vargini, якое азначае “займацца чарадзействам”. І ў пазнейшыя часы пра гару складаліся шматлікія легенды, паводле якіх тут праваліўся пад зямлю нейкі будынак, паводле іншых – гару нанасілі шапкамі жаўнеры ў часы вайны са шведамі. На гэтую гару яшчэ ў даваенны час хадзілі ў паходы навучэнцы Докшыцкай сямігадовай школы. І зараз гэты авеяны легендамі край з непаўторнай прыродай можа стаць месцам, прывабным для турыстаў.

ЭНЦЫКЛЯПЭДЫЧНЫЯ ЗЬВЕСТКІ

Паводле кнігі “Памяць. Докшыцкі раён”:
Г а р а д з і ш ч а на паўднёвай ускраіне вёскі, злева ад шашы Докшыцы— Глыбокае, на Варганскай гары вышынёй 40 м. Пляцоўка памерам 60 х 50 м. Адкрыта у канцы 19 ст. Ф.В.Пакроускім. У 1949, 1965 і 1972 гг. абсле¬даваў А.Р.Мітрафанаў, у 1997 г. - Э.М.Зайкоўскі. Пры шурфоўках у культурным пласце (0,4 — 0,6 м) выяўлена ляпная гладкасцен-ная і штрыхаваная кераміка. Адносіцца да 3-4 ст.

С е л і ш ч а на паўднёвым схіле Варган¬скай гары. У 1965 г. раскопкі праводзіў Г.В.Штыхаў. Культурны пласт 0,8 м. Выяўлены сляды наземнага жытла з печкай-каменкай, жалезныя сярпы і шылы, 2 гліняныя формачкі для адліўкі бронзавых упрыгожанняў, гліняныя прасліцы, фрагменты ляпнога посуду. Адносщца да 6 —7 ст.
Курганны могільнік-1 за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадзішча Варган¬ская гара. 3 насыпы. 2 з іх у 1965 г. раскапаў Г.В.Штыхаў. Выяўлена пахаванне па абраду трупаспалення. Адносщца да 8 —9 ст. (“Памяць. Докшыцкі раён”).


Варганы

Легенда пра Чорную лужу

Гісторыя вёскі Варганы

Наш край на Радзіме.ORG

Галоўная старонка

Hosted by uCoz