Курганны могільнік-3 за 2,5 км на поўдзень ад гарадзішча Варганская га¬ра, каля дарогі на Грабучае. 40 насыпаў. Раней было іх больш, бо у часы 2 Рэчы Паспалітай і ў часы савецкага панавання іх вывозілі на будаўніцтва дарогі. Напрыканцы 19 стагоддзя яны былі адзначаны на “Археалагічнай карце Віленскай губерні”. На той час курганоў налічвалася 50. Легенда аб гэтых курганах была надрукаваная ў часопісе
“Ziemia Dzisnenska”ў 1931 годзе:
Легенда, апублікаваная ў часопісе“Ziemia Dzisnenska”ў 1931 годзе
|
Чорная лужа
У гэтым нумары "Ziemi Disnenskaj" хацеў бы падзяліцца мясцовай легендай. Легенда, можа, не вельмі праўдзівая, але ж a6aпipaeццa на праудзівыя гістарычныя факты, якія наш народ упрыгожыў сваей фантазіяй. Размова пойдзе тут не пра дакладнае гістарычнае паданне, а пра народную байку з тутэйшым характе¬рам. Людзі памятаюць пра гэтую легенду, перадаючы ад бацькі да сына, у думках пераносяцца у тыя даунія часы, - i так традыцыя жыве. Колькі разоў, слухаючы "гyтapкi" старога апавядальніка, пераносішся ў даўнія часы, перажываем даунія хвіліны разам з нашымі прадзедамі. Байка гэтая мае такое вялікае павучанне, што нельга пакінуць яе незаўважанай, не падзяліцца ёй з чытачамі. Мы, народжаныя тут, на гэтай зямлі, звязваемся сімвалічна з нашым мінулым праз легенду, мы павінны яе спазнаць, зразумець, стварыць сапраўдны вобраз мінулага.
За паўкіламетр ад Ваганскай тары у паўднёва-за-ходнім накірунку цягнецца балота, зарослае лесам. Праз тое балота праходзщь дарога з Глыбокага да Параф''янава. Падарожнік, ідучы туды, убачыць малыя пагоркі, пакрытыя кустамі. Гэта курганы. Вясковыя людзі называюць ix "валатоўкамі", што азначае старыя магілы. Праз балота цячэ ручаёк. Месца тое вяскоуцы называюць "чорная лужа". Калі спытаеш старога вяскоўца, што азначае тая назва, то той стары зачне "баяць старую байку" пра даўнія часы.
Было тое дауно "яшчэ гары не было, панічок, як кажуць", напала на нашу зямлю чужое войска, якое з нашым на тым месцы сутыкнулася у вялікай бітве. Бітва была так зацягнута, што заміж вады струменем плыла чорная кроў. "Кажуць, што былі гэта нейкія шведы". "У памяць пра тую бітву назвалася тое месца?" - пыта¬ем у бабулі. "Так кажуць". Пэуна быў тут вялікі бой, бо вельмі шмат тут старых курганоў. Людзі ix раскопваюць, бяруць пясок на дарогу. Пры гэтым знаходзяць старыя паржавелыя шпагі i іншыя металічныя рэчы. Шмат ужо раскапаных магіл, але дастаткова засталося i некранутых. Добра б было, каб улады не дазволілі нішчыць напамінак, які нагадвае пра мінулае нашай зямлі.
Язэп Драздовіч. (не блытаць з мастаком Язэпам Драздовічам, які жыў у гэты час і, дарэчы, маляваў Варганскую гару) "Ziemia Dzi?nenska" 1931 г. Nr 1
(Пераклад з польскай мовы Ул. Скрабатуна)
Галоўная старонка
Варганы
Варганская гара
Гісторыя вёскі Варганы
Наш край на Радзіме.ORG
|