Гісторыя вёскі Варганы  

Вёска Варганы знаходзіцца пры шляху з Докшыц у Глыбокае ля падножжа авеянай легендамі Варганскай гары. Напачатку 20 стагоддзя Варганы адносіліся да Порпліскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1905 годзе тут пражывала 133 чалавекі і было 155 дзесяцін зямлі. У 1921 годзе Варганы адышлі да Польшчы і ўвайшлі ў склад гміны Порплішча спачатку Дунілавіцкага, потым Дзісненскага павета. Напачатку 1920-х гадоў у вёсцы было 32 хаты, пражывала 173 жыхары. У 1930 годзе насельніцтва Варганоў склала 193 чалавекі, быў 51 двор. Тут было 307 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася вёска Падварганы, якая ў савецкі час далучана да Варганоў, 7 двароў, 25 жыхароў. У 1940 годзе Варганы ўвайшлі ў склад Грабуцкага сельсавета, які пазней быў далучаны да Порплішчанскага. У 1949 годзе арганізаваны калгас імя Гастэлы, які ў 1958 годзе ўвайшоў усклад саўгаса “Докшыцкі”, а з 1962 года- саўгаса “Порплішча”. Напачатку 2004 года насельніцтва Варганоў склала ўсяго 167 чалавек. У вёсцы зараз – 67 двароў, магазін, бібліятэка, пачатковая школа-сад.

На галоўную
Вёска Варганы
Варганская гара
Чорная Лужа
Наш край на Радзіме.ORG

Hosted by uCoz