| |||
ДОКШЫЦЫ. ГОРАД ПА-НАД ВЫТОКАМІ БЯРЭЗІНЫ Гісторыя гэтага горада пачынаецца з 1407 года. У 1795 годзе стаў цэнтрам павета, а ў 1796 годзе атрымаў свой герб. Горад мае царкву, касьцёл, некалькі старых будынкаў. Аб шматвяковай яго гісторыі нагадваюць старажытныя габрэйскія, татарскія ды вуніяцкія могілкі. БЯРОЗАЎКА. ПАСЕЛІШЧА СА СТАРАЖЫТНЫМ ПАРКАМ. Гісторыя Бярозаўкі - паселішча на паўднёвым захадзе Докшыччыны пачынаецца ў 18 стагоддзі. Аб мінулым тут нагадваюць стары цагляны бровар на беразе, алеі колішняга парку, руіны старой каталіцкай капліцы, ды старая двухпавярховая школа. ВАЎКАЛАТА Ваўкалата - адно з самых старажытных паселішчаў Докшыччыны. Тут захаваліся касьцёл ды рэшткі колішняга парку пры сядзібе Васілеўшскіх. ВАЛАСАТКА. ПАЕСЛІШЧА, ЗАБЫТАЕ СЯРОД ПАЛЁЎ Паселішча Валасатка даўно ўжо зьнікла з твару зямлі і з тапаграфічных мапаў. Аднак захавалася тут яшчэ капліца, збудаваная ў 1848 годзе. Аб тым, што тут калісь была вёска, нагадвае крыж на канцы вёскі. ГНЯЗДЗІЛАВА. МАЁНТАК ПА-НАД ВОЗЕРАМ Гняздзілава згадваецца ў гістарычных крыніцах пад 1407 годам. У даўнія часы тут закладзена панская сядзіба, парк пры якой ды некаторыя пабудовы стаяць да сёнбняшняга часу. Аб мінулым нагадвае капліца-пахавальня Шышкаў, якая, на жаль, знаходзіцца ў жахлівым стане. ПОРПЛІШЧА-ДВОР. СПАДЧЫНА РАДЗІВІЛАЎ? Гэты маёнтак, што ляжыць пры дарозе з Докшыц на Крулеўшчыну, калісь належаў Радзівілам, потым Вітгенштэйнам. Магчыма, якраз Радзівілы і збудавалі тут унікальную каменнную пабудову. ПАРФЕНАВА. ДЗВЕ БЕЛЫЯ ВЕЖЫ ПА-НАД ПАСЕЛІШЧАМ. Першыя згадкі пра Парфенава адносяцца да 1435 года. У 1628 годзе тут быў узведзены першы драўляны касьцёл, які быў зьнішчаны расейцамі і адбудаваны ў 1675 годзе. У 1904 годзе на яго месцы збудавалі мураваны храм, дзве белыя вежы якога дамінуюць па-над навакольнай мясцовасцю і бачны за 5 - 7 кіламетраў. апроч касцёла, пра старажытнасць тут нагадвае даваенная забудова і велічны свіран пабудовы 1930-х гадоў. СІТЦЫ. СПАДЧЫНА ДАМЕЙКАЎ. Тут знаходзіцца вядомая сядзіба Дамейкаў, якія даводзіліся родзічамі знакамітаму Ігнату Дамейку. З незапамятных часоў існуе тут гэтая сядзіба, якая паводле малюнка 1650 года хутчэй нагадвала замак. Побач дуб, якому 500 гадоў, а пра парк расказваюць легенды аб падземных хадах, што цягнуцца н амногія кіламетры. КАМАЙСК. ПАСЕЛІШЧА СА СТАРАЖЫТНАЙ ЦАРКВОЙ. Камайск. Як і усюды, тут шмат цікавага... Два вякі стаіць царква, у якой ляжыць камень з адбіткам чалавечай рукі. Гэта рука Маці Божай, - так кажуць мясовыя жыхары. ПОРПЛІШЧА. ВЁСКА ПРЫ СТАРЫМ ТРАКЦЕ. Пры шляху з Докшыц на Глыбокае існуе вёска Порплішча, у цэнтры якой побач стаяць каталіцкі і праваслаўны храмы. Першая царква збудавана тут яшчэ ў 1627 годзе... ІНШЫЯ ПАЕСЛІШЧЫ ГЭТАГА КРАЮ НА RADZIMA.ORG Усе помнікі і цікавыя месцы нашага краю. Самая вялікая калекцыя фотаздымкаў Докшыччыны. ДОКШЫЧЧЫНА НА "ГЛЁБУСЕ БЕЛАРУСІ". Досыць вялікая калекцыя фотаздымкаў Докшыччыны КРУЛЕЎШЧЫНА Крулеўшчына - мястэчка з насельніцтвам тры тысячы чалавек на перасячэнні трох чыгунак: на Маладэчна, Полацак і Глыбокае. Узнікла Крулеўшчына напачатку ХХ стагоддзя пры будаўніцтве Балагое-Сядлецкай чыгункі, а за пасляваенны час ператварылася ў самае вялікае негарадское паселішча Віцебшчыны. ВАРГАНЫ Варганы - здавалася б, звычайная вёска, але і тут ёсць шмат чаго цікавага і таямнічага. Паселішча стаіць на самым водападдзеле басейнаў Дзвіны і Нёмана, побач зь ім - старажытная Варганская гара | |||
Напишите мне |