ВАЛАСАТКА. ПАСЕЛІШЧА, ЗАБЫТАЕ СЯРОД ПАЛЕЎ.  

У Валасатку трапіў не адразу: шукаў дарогу туды па старых тапаграфічных мапах ды выпадкова выехаў у Гняздзілава, і толькі потым зразумеў, куды трэба было ехаць.
Краявід, які адкрываецца, калі пад’язджаеш да Валасаткі з боку Гняздзілава, сапраўды ўражвае - сярод чыстага поля пры грунтавой дарозе стаіць старая бяроза, а пад ёй – каплічка. Вёску Валасатка, што пазначана на мапе, так і не ўбачыў: не засталося ніводнай хаты, былыя двары зараслі кустоўем. Праехаў па былой вёсцы, на вуліцы якой застаўся яшчэ старадаўні брук. Што найбольш уразіла, дык гэта тое, што на фоне агульнага заняпаду у канцы колішняй вясковай вуліцы стаіць крыж. Фігурка Езуса на тым крыжы пафарбаваная, пад крыжом – завялыя кветкі. Вось так: вёскі няма, а крыж на былой вуліцы яшчэ стаіць і нехта яшчэ пра яго памятае.
Кастусь Шыталь.


Валасатка на Зборы помнікаў зямлі беларускай
Валасатка на "Глёбусе Беларусі"
Зьвязацца з аўтарам артыкула

Hosted by uCoz